web analytics
Прысуд Саньнікаву зноў абскардзілі » article » За правы чалавека

Прысуд Саньнікаву зноў абскардзілі

25 July 2011 | admin |

11072501.jpgАдвакаты экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава падалі наглядную скаргу ў Менскі гарадзкі суд. Як паведаміла агенцтву Інтэрфакс адвакат Саньнікава Марына Кавалеўская, абарона падала наглядную скаргу на імя старшыні Менгарсуду. Кавалеўская пацьвердзіла, што сёньня ноччу яе падабароннага этапуюць у Наваполацкую калёнію.

Касацыйная скарга экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі была разгледжаная ў Менгарсудзе 15 ліпеня. Суд адмовіў Андрэю Саньнікаву ў яе задавальненьні і пакінуў прысуд у сіле. 14 траўня суд Партызанскага раёну Менску, разгледзеўшы справу аб масавых непарадках 19 сьнежня 2010 году, прысудзіў Саньнікаву 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Крыніца: Радыё Свабода

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.