web analytics
Праваабаронцы занепакоеныя станам Ліхавіда, Саньнікава і Бандарэнкі » article » За правы чалавека

Праваабаронцы занепакоеныя станам Ліхавіда, Саньнікава і Бандарэнкі

25 July 2011 | admin |

11072503.jpgМіжнародная назіральная місія выказала сваю трывогу за жыцьцё і стан здароўя палітвязьняў, асуджаных за ўдзел у Плошчы, - Мікіты Ліхавіда, Андрэя Саньнікава і Дзьмітрыя Бандарэнкі. У сувязі з сытуацыяй, што да ўтрыманьня палітвязьняў, місія апублікавала заяву “Аб мяркуемых катаваньнях і жорсткім абыходжаньні ў месцах пазбаўленьня волі ў Рэспубліцы Беларусь”.

Міжнародная назіральная місія дзее па даручэньні Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, які аб’ядноўвае прадстаўнікоў праваабарончых арганізацыяў краін АБСЭ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацыяў. З тэкстам апублікаванай місіяй заявы можна азнаёміцца на нашым сайце ў разьдзеле “Дакумэнты”.

“За правы чалавека”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.