web analytics
У Напаволацку за акцыю 20 ліпеня давалі папярэджаньні і штрафы » article » За правы чалавека

У Напаволацку за акцыю 20 ліпеня давалі папярэджаньні і штрафы

23 July 2011 | admin |

11072301.jpg22 ліпеня ў судзе гораду Наваполацку адбыліся судовыя паседжаньні па адміністрацыйных справах грамадзянаў, затрыманых пасьля акцыі 20 ліпеня. Юрый Рудкоўскі атрымаў штраф у 3 базавыя велічыні. Ягонай маці, Людміле Рудкоўскай, суд вынес папярэджаньне. Таксама папярэджаньнем суд абмежаваўся ў справе Натальлі Муляронак. Натальля, якая выхоўвае малое дзіця, распавяла, што суд адбываўся фактычна ў фармаце “адзін на адзін” з судзьдзёй і цягнуўся прыкладна 3 хвіліны. Прысуды Яўгену Парчынскаму і Мікалаю Назараву пакуль невядомыя.

Крыніца: Праваабарончы цэнтар “Вясна”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.