web analytics
Наваполацк: справы накіравалі на дапрацоўку » article » За правы чалавека

Наваполацк: справы накіравалі на дапрацоўку

21 July 2011 | admin |

11072101.jpgСправу Юрыя Рудкоўскага і яго маці Людмілы Рудкоўскай, якіх затрымалі 20 ліпеня пасьля маўклівай акцыі ў Наваполацку, судзьдзя накіравала на дапрацоўку. Разам зь Юрыем і Людмілай Рудкоўскімі ноч у ізалятары ў Наваполацку правялі затрыманыя пасьля акцыі Яўген Парчынскі і Мікалай Назараў. Яшчэ адной затрыманай была Натальля Муляронак, якую не пакінулі на ноч у ГАУСе, бо яна выхоўвае малое дзіця. Справы ўсіх затрыманых суд накіраваў на дапрацоўку з выдачай позваў на допыт у міліцыю.

Крыніца: Радыё Свабода

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.