«Вечар аплядысмэнтaў»: у Наваполацку - пажарныя. Людзі аплядуюць
20 July 2011 | admin |Увечары 20 ліпеня на плошчы Будаўнікоў у Наваполацку “маўклівая” акцыя “нечаканым чынам” супала з паказальнымі выступамі пажарных. Ужо ў абед плошчу Будаўнікоў агарадзілі турнікетамі. Паступіла інфармацыя, што з прадпрыемстваў патрабуюць забясьпечыць яўку работнікаў на паказальныя выступы пажарных. За дзьве гадзіны да пачатку акцыі на плошчу Будаўнікоў прыехалі 5 пажарных машын.
Час пачатку акцыі: На агароджанай турнікетамі плошчы “запальваюць” і тушаць пажарныя. Адбываюцца паказальныя выступы. З правага боку плошчы сабралася каля сотні ўдзельнікаў “маўклівай” акцыі. Яны аплядуюць….
Паваодле інфармацыі Хімікі.інфо
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.