У Наваполацку працягваюцца затрыманьні
20 July 2011 | admin |Як паведамляе інтэрнэт-рэсурс “Хімік-інфо”, у Наваполацку працягваюцца затрыманьні ўдзельнікаў маўклівай акцыі. Усьлед за Яўгенам Парчынскім быў арыштаваны Юры Рудкоўскі з маці. Абодвух пакінулі на ноч у пастарунку. Таксама ля пад’езду ўласнага дому затрымалі сябру гісторыка-культурнага клюбу “Княжыч” Натальлю Муляронак. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў незаконным шесьці ў мінулую сераду. У актывісткі забралі пашпарт. Пасьлязаўтра яна мусіць зьявіцца ў суд.
“За правы чалавека”
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.