Акцыя ў Глыбокім: удзельнічалі міліцыянты
20 July 2011 | admin |У Глыбокім сёння з-за нязначнай колькасьці людзі не адважыліся адкрыта выказаць свой пратэст. Дый сабрацца ім у адным месцы было б даволі праблематычна з-за той колькасьці міліцыянтаў у форме і цывільным, што прысутнічалі на цэнтральнай плошчы. Пра гэта можна судзіць хаця б па тым, што пасьля 19.30 колькасьць аўтамабіляў на плошчы значна паменела. І ўсё ж, дзякуючы таму, што шмат супрацоўнікаў міліцыі былі вымушаныя знаходзіцца на плошчы, можна лічыць, што вынік у акцыі быў.
У Глыбокім акцыя “маўклівага” пратэсту была маўклівай у наўпроставым сэнсе гэтага слова. Хоць некалькі чалавек і былі на плошчы, але аплядысментаў не гучала. Затое міліцыі і людзей у цывільнай форме было як ніколі шмат. Людзей на плошчы здымалі на фотакамэру. Відавочна, такі перэпалах праваахоўных ворганаў выкліканы тым, што якраз сёньня Лукашэнка наведваў суседні Пастаўскі раён.
Крыніца: Весткі.інфо
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.