web analytics
2011 July » archive » За правы чалавека

Архіў за July, 2011

Маці палітвязьня Зьмітра Дароніна: Бадзёрыя лісты піша, а як там насамрэч?

Sunday, July 31st, 2011

Маці палітвязьня Зьмітра Дароніна, які адбывае пакараньне ў Віцебскай калёніі "Віцьба-3", атрымала чарговы ліст ад сына. "Піша, што ўсё нармальна, каб мы не перажывалі, лепш чым на Валадарцы. У камэры 50 чалавек, а ў атрадзе 200. Зь ім разам Саша Атрошчанкаў. Займаюцца спортам, газэты, кнігі чытаюць, красворды разгадваюць. Бадзёрыя лісты ...

Былы ўдзельнік прэзыдэнцкай кампаніі будзе прасіць міласьціну

Sunday, July 31st, 2011

Сяргей Рыжоў зь Віцебску распаўсюдзіў зварот, у якім адкрыта заяўляе пра сваю гатоўнасьць выйсьці на цьвінтар з працягнутай рукой. Да сваёй спробы зарэгістравацца ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты ён быў мэнэджарам у Віцебскім садавінна-гароднінавым камбінаце. Але потым быў звольнены. Вось ужо паўгода Сяргей Рыжоў беспрацоўны. Ён прызнаецца, што вядзе напаўгалоднае ...

Андрэй Саньнікаў у калёніі сустрэўся зь Мікітам Ліхавідам

Sunday, July 31st, 2011

Жонка Андрэя Саньнікава Ірына Халіп атрымала два лісты ад мужа з Наваполацкай калёніі, куды яго днямі этапавалі з Валадаркі. Прычым, лісты ішлі ўсяго па два дні, што сталася сюрпрызам для Ірыны. Яшчэ больш узрадаваў іх зьмест, бо ўмовы ў каранціне ў Андрэя даволі добрыя

МУС: У Глыбоцкай калёніі не было спробы масавага самагубства зьняволеных

Saturday, July 30th, 2011

У МУС абвергнулі інфармацыю, якая зьявілася, пра тое, што, пратэстуючы супраць жорсткага абыходжаньня адміністрацыі папраўчай установы, некалькі асуджаных спрабавалі скончыць жыцьцё самагубствам.

Чаму Генпракуратура пакрывае “пярэваратняў у пагонах”?

Friday, July 29th, 2011

Бацькі, сваякі і сябры хлапчукоў, затрыманых у 2009 годзе па падазрэньні ў жорсткім забойстве і праз 17 месяцаў знаходжаньня за кратамі апраўданых судом, працягваюць дамагацца справядлівасьці. Дакладней - справядлівай адплаты.

Віцебскім дэмакратычным актывістам адмовілі ў акцыі салідарнасьці з-за падземнага пераходу

Friday, July 29th, 2011

Віцебскія ўлады забаранілі чарговую акцыю салідарнасьці са зьняволенымі за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году. Дэмакратычныя актывісты гораду зьбіраліся правесьці яе 27 ліпеня. Павінны былі адбыцца вулічнае шэсьце і сход. Шэсьце павінна было пачацца ад плошчы Перамогі і прайсьці па ходніках на вуліцах Генэрала Белабародова, Будзёнага і Някрасава да ...

Ларыса Кіркевіч: Умовы ўтрыманьня сына жорсткія

Thursday, July 28th, 2011

Маці і жонка Алеся Кіркевіча атрымалі магчымасьць сустрэчы зь вязьнем у Наваполацкай калёніі. Як паведаміла яго маці Ларыса Кіркевіч, умовы ўтрыманьня і працы сына, а таксама магчымасьці любога кантакту зь ім жорсткія і абмежаваныя

Жыхары Віцебшчыны губляюць веру ў Камітэт дзяржкантролю?

Thursday, July 28th, 2011

Як паведаміла прэсавая служба КДК, за пэрыяд студзень-чэрвень скарацілася колькасьць пісьмовых зваротаў грамадзян у цэнтральны апарат Камітэту дзяржаўнага кантролю ў Менску. Гэтае скарачэньне па Віцебскай вобласьці склала ажно 36,9% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Таксама значна менш зваротаў стала паступаць у абласны камітэт і міжрайкамітэты дзяржкантролю.

Некалькі зьняволеных Глыбоцкай калёніі № 13 учынілі спробу суіцыду

Thursday, July 28th, 2011

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, некалькі зьняволеных Глыбоцкай папраўчай калёніі № 13 (Віцебская вобласьць) спрабавалі пакончыць з сабой. Пра гэта паведаміў Андрэй Бандарэнка, дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы "Пляцформа", якая займаецца пытаньнямі выкананьня заканадаўства ў папраўчых установах.

Паўла Севярынца бярэ на працу «Хрысьціянская дзелавая ініцыятыва»

Thursday, July 28th, 2011

«Хрысьціянская дзелавая ініцыятыва» накіравала ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС ліст з просьбай накіраваць Паўла Севярынца для адбыцьця тэрміну ў канкрэтную сьпецкамэндатуру. Рэспубліканскае грамадзкае аб'яднаньне «Хрысьціянская дзелавая ініцыятыва» згоднае забясьпечыць палітвязьня працай. Пра гэта паведаміў Павал Севярынец.