web analytics
2011 June » archive » За правы чалавека

Архіў за June, 2011

Андрэю Саньнікаву рыхтуюць атрад, ізаляваны ад усіх іншых атрадаў Наваполацкай калёніі

Friday, June 24th, 2011

Зьвесткамі пра месца будучай адседкі экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава падзялілася маці аднаго з палітвязьняў. Паводле яе крыніц, для Саньнікава ў Наваполацкай калёніі рыхтуюць 16-ты атрад. Яго асаблівасьць — ізаляванасьць ад астатніх атрадаў і своеасаблівы падбор вязьняў.

Больш за 300 чыноўнікаў за паўтара года пакараныя у Віцебскай вобласьці за парушэньні ў працы са зваротамі грамадзян

Thursday, June 23rd, 2011

Тры старшыні райвыканкамаў Віцебскай вобласьці і яшчэ больш за 300 службовых асобаў прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці за парушэньне заканадаўства аб зваротах грамадзян за 2010 год і пяць месяцаў бягучага году. Аб гэтым сёньня на паседжаньні Віцебскага аблвыканкаму паведаміў першы намесьнік старшыні аблвыканкаму Ўладзімер Навацкі.

Віцебскую студэнтку затрымалі за распаўсюд газэты “Наш дом”

Thursday, June 23rd, 2011

У Любові Сенчанка забралі 131 асобнік газэты і склалі на дзяўчыну пратакол паводле ч. 2 арт. 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях. У складзеным на Л. Сенчанка пратаколе напісана, што яна «распаўсюджвала замежнае выданьне „Бібліятэка „Наш дом“-інфо“ без дазволу рэспубліканскага воргану дзяржаўнага кіраваньня ў сфэры сродкаў масавай інфармацыі».

У Віцебску затрымалі чатырох удзельнікаў “рэвалюцыі”

Thursday, June 23rd, 2011

Сама меней чатыры чалавекі былі затрыманыя ўчора на падыходах да плошчы Перамогі ў Віцебску. Затрыманьні адбываліся яшчэ да пачатку акцыі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". Сярод затрыманых - журналіст Сяргей Серабро і моладзевы актывіст Аляксандар Кузьняцоў. Усяго ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел некалькіх сотняў жыхароў Віцебску. Таксама акцыі пратэсту адбыліся ў Глыбокім, ...

У Наваполацку ў маўклівай акцыі пратэсту ўзялі ўдзел больш за 100 чалавек

Thursday, June 23rd, 2011

Больш за 100 чалавек сабаралася на акцыю "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" ў Наваполацку. Акцыя адбылася нягледзячы на спробы мясцовай "сьпецаўтабазы" ачысьціць плошчу ад людзей: яны выгналі тэхніку, каб памыць плошчу, дзе перад пачаткам акцыі ўсё ўжо бязь іх удзелу "памыў" дождж.

Ад Алены Ліхавід хаваюць інфармацыю пра сына

Thursday, June 23rd, 2011

Другі дзень маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда ня можа дазнацца ў кіраўніцтва Наваполацкай калёніі, ці выйшаў ейны сын з карцэру. Маці Мікіты гаворыць, што пасьля шматлікіх тэлефанаваньняў ёй увогуле далі зразумець, што размаўляць зь ёю ня будуць. І параілі даслаць пісьмовы запыт і чакаць адказу ў “вызначаны законам тэрмін”.

Сярод удзельнікаў гуляньняў на плошчы Перамогі ёсьць затрыманыя

Wednesday, June 22nd, 2011

Як паведаміў сайт "Народныя навіны Віцебска", сярод удзельнікаў "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі" ў Віцебску ёсьць затрыманыя. Іх арыштавалі яшчэ да пачатку акцыі і пагрузілі ў міліцэйскі аўтобус на скрыжаваньні вуліц Леніна і Жасткова. Падрабязнасьці затрыманьняў пакуль невядомыя.

Яўгену Канстанцінаву прысудзілі 350 тысяч штрафу

Wednesday, June 22nd, 2011

Гарадзкі суд Наваполацку прызнаў Яўгена Канстанцінава вінаватым у дробным хуліганстве: у бойцы і нецэнзурнай лаянцы. Амаль двое сутак актывіст правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня — якраз тады, калі ў горадзе праходзіў «Марш нязгодных», у якім спадар Канстанцінаў меўся браць удзел.

Нягледзячы на спробы ўладаў прадухіліць “Маўклівую рэвалюцыю”, у ёй узялі ўдзел сотні віцяблян

Wednesday, June 22nd, 2011

Сёньня адбыліся мерапрыемствы ў межах акцыі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". У выніку па ўсёй краіне затрымана сама меней 450 чалавек. Не выключеньнем у зладжваньні "рэвалюцыі" стаўся і Віцебск. Мясцовыя улады спрабавалі прадухіліць пратэсты грамадзян, абвясьціўшы сёньня правядзеньне рэпэтыцыі да дня гораду на галоўнай плошчы гораду і абмежаваўшы доступ туды грамадзян. ...

Плошчу Перамогі ў Віцебску сёньня зоймуць рэпэтыцыяй Дня гораду

Wednesday, June 22nd, 2011

На прадпрыемствы і ў арганізацыі Віцебску разасланы факс з загадам узяць удзел у рэпэтыцыі сьвяткаваньняў Дня гораду ў сераду 22 чэрвеня на плошчы Перамогі, паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска". Раней плянавалася, што рэпэтыцыя ўрачыстасьцяў пройдзе каля манумэнту ў выглядзе трох штыкоў і адбудзецца толькі ў пятніцу. Нагадаем, сёньня тут, як ...