web analytics
2011 June » archive » За правы чалавека

Архіў за June, 2011

Cяргея Серабро выклікаюць на допыт у Дэпартамэнт папярэдніх расьсьледаваньняў

Tuesday, June 28th, 2011

Рэдактару незалежнага сайта «Народныя Навіны Віцебска» і заснавальніку віцебскага «Вольнага форуму вольнага гораду» паведамілі па тэлефоне, што яго мусяць апытаць пра допіс былога прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Сяргея Рыжова, які заклікаў распачаць 3 ліпеня бестэрміновы агульнабеларускі страйк. У Дэпартамэнт папярэдніх расьсьледаваньняў Сяргей Серабро мусіць зьявіцца а 15-й гадзіне ...

У СІЗА Ўладзімеру Яроменку адмаўляюць у сустрэчы са сьвятаром

Tuesday, June 28th, 2011

Адміністрацыя сьледчага ізалятара МУС № 1 у Менску адмаўляе асуджанаму па падзеях 19 сьнежня 2010 году Ўладзімеру Яроменку ў сустрэчы са сьвятаром. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Юліян Місюкевіч, зь лістоў Яроменка стала вядома, што ён ужо некалькі разоў пісаў заявы на сустрэчу са сьвятаром. ...

Глыбоцкі журналіст Кастусь Шыталь даў адказ чыноўніку

Tuesday, June 28th, 2011

Як паведаміў у сваім блогу рэдактар інтэрнэт-рэсурсу "Весткі-інфо" Кастусь Шыталь, улады спрабуюць прыпыніць яго дзейнасьць. “Трэба злавіць Шыталя і правесьці зь ім тлумачальную гутарку, бо ён зусім абнаглеў”, - цытуе журналіст словы аднаго высокапастаўленага чыноўніка, прамоўленыя тым на нейкай нарадзе. Праз свой блог Кастусь Шыталь даў адказ чыноўніку: спасылаючыся на ...

У Віцебску працягваюцца штодзённыя малітвы за палітвязьняў

Tuesday, June 28th, 2011

У Віцебску ля крыжа Эўфрасіньні Полацкай на Ўсьпенскай горцы амаль два тыдні, пачынаючы з 16 чэрвеня, доўжыцца штодзённая малітоўная акцыя ў падтымку палітвязьняў, ініцыяваная віцебскімі актывістамі аргкамітэту БХД. У нядзелю 26 чэрвеня да малітвы далучыліся сябры БХД зь Менску.

Яўгена Канстанцінава змусілі звольніцца

Monday, June 27th, 2011

Апошні працоўны дзень у Яўгена Канстанцінава — 5 ліпеня. Наваполацкага актывіста змусілі напісаць заяву на звальненьне паводле ўласнага жаданьня. Ён працаваў на прадпрыемстве «Палімір», і праблемы на працы, як ён кажа, пачаліся ўжо пасьля прэзыдэнцкіх выбараў — ён працаваў у камандзе Андрэя Саньнікава. Цяпер спадар Канстанцінаў — адзін з актывістаў ...

Намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму арыштавалі за хабар?

Monday, June 27th, 2011

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, намесьнік старшыні аблвыканкаму Леанід Кавалёў быў затрыманы яшчэ на мінулым тыдні. Афіцыйных зьвестак пра месца знаходжаньня чыноўніка ў прэсе пакуль няма. Пра затрыманьне Леаніда Кавалёва паведамілі 27 чэрвеня незалежныя сайты. У Камітэце дзяржбясьпекі ня сталі камэнтаваць інфармацыю пра магчымае затрыманьне намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму, паведамляе «Інтэрфакс».

Паўлу Севярынцу другі месяц не вяртаюць пашпарт

Sunday, June 26th, 2011

Сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" Паўлу Севярынцу, якога 16 траўня вызвалілі з залі суду, другі месяц не вяртаюць пашпарт. Пра гэта паведаміў сам Павал Севярынец. Зь яго словаў, напачатку ён зьвярнуўся ў Заводзкі раённы суд Менску, у якім быў асуджаны да трох гадоў "хіміі". Адтуль яго паслалі ...

Угодкі Беразьвецкай трагедыі

Sunday, June 26th, 2011

70 гадоў таму, 26 чэрвеня 1941 году каля вёскі Мікалаева пад Вулай службоўцы НКВД расстралялі калёну вязьняў Глыбоцкай турмы “Беразьвечча”. Дэмакратычныя актывісты Віцебшчыны наведалі месца загубы бязьвінных людзей і добраўпарадкавалі мэмарыял, усталяваны тут пры дапамозе польскіх грамадзкіх і рэлігійных арганізацыяў.

Мікіта Ліхавід даслаў маці ліст пасьля 4-га карцэру

Friday, June 24th, 2011

Мікіта Ліхавід у лісьце да маці супакойвае яе пасьля чацьвeртай адседкі ў карцэры, што «там жахлівага нічога няма». Ліст, напісаны пасьля карцэру, дайшоў вельмі хутка, адзначае Алена Ліхавід: «Заканчвае, што «ўсіх абдымаю, усіх цалую, сумую, хутка буду. І намаляваў смайлік. «Заўсёды ваш сын, унук, сябра. Жыве Беларусь!». І потым постскрыптум: ...

Прысуд Алесю Кіркевічу пакінулі бязь зьменаў

Friday, June 24th, 2011

Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў прысуд, вынесены Алесю Кіркевічу судом Кастрычніцкага раёну Менску. Кіраўнік гарадзенскай філіі "Маладога фронту" быў асуджаны судзьдзёй Алай Булаш да 4-х гадоў калёніі ўзмоцьненага рэжыму за ўдзел у "масавых непарадках", якія нібыта мелі месца 19 сьнежня 2010 г. Цяпер палітвязень знаходзіцца ў каранціне Наваполацкай калёніі ...