web analytics
“Витебский курьер” чытаць палітвязьням нельга » article » За правы чалавека

“Витебский курьер” чытаць палітвязьням нельга

30 June 2011 | admin |

11063002.jpgПалітвязьню Аляксандру Малчанаву, асуджанаму за ўдзел у Плошчы-2010 на тры гады калёніі, забаранілі чытаць незалежную газэту «Витебский курьер». Канвэрт з газэтай, зарэгістраванай у Расеі, вярнуўся адпраўніку з паметкай «недазволенае ўкладаньне».

«Витебский курьер» падтрымаў акцыю салідарнасьці, абвешчаную 20 чэрвеня грамадзкай кампаніяй «Наш дом». Рэдакцыя падпісала на сваю газэту зьняволеных, асуджаных у сувязі з падзеямі 19 сьнежня 2010 году. Сярод іх быў і барысаўчанін Аляксандар Малчанаў, які адбывае тэрмін у адной з магілёўскіх калёніяў.

Марыя Іванчанка, Ex-Press.by

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.