web analytics
У Віцебску быў затрыманы Ўладзімер Правальскі » article » За правы чалавека

У Віцебску быў затрыманы Ўладзімер Правальскі

30 June 2011 | admin |

11063003.jpgЯк стала вядома, учора ў Віцебску быў затрыманы былы прэтэндэнт у прэзыдэнты прадпрымальнік Уладзімер Правальскі. Палітык быў схоплены міліцыянтамі а 19:20 нездалёк ад плошчы Перамогі, дзе ў той час адбывалася акцыя “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Уладзімера Правальскага даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. А 22:00 ён быў адпушчаны без складаньня пратаколу.

“За правы чалавека”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.