web analytics
«Маўклівая акцыя» ў Наваполацку была дастаткова гучнай » article » За правы чалавека

«Маўклівая акцыя» ў Наваполацку была дастаткова гучнай

30 June 2011 | admin |

11063001.jpg29 чэрвеня на плошчы Будаўнікоў прайшла «Ўсебеларуская акцыя “Беларусь маладая”», ва ўсялякім разе, так было заяўлена са сцэны, усталяванай на цэнтральнай плошчы Наваполацку. Тых, хто сабраўся на плошчы, забаўлялі шматдзетная сям’я, маладажоны, агітбрыгада, сьпевакі і танцоры. А сёмай гадзіне вечара ў цэнтры плошчы сабралася невялікая група людзей, што стаялі сьпіной да сцэны. А калі арганізатары сьвята вырашылі выбудаваць з тых, хто прыйшоў, у цэнтры цэнтральнай плошчы Наваполацку сымбалічнае «сэрца Беларусі», пачуліся воплескі, якія не змаўкалі цягам амаль як паўгадзіны.

Плошча прыкметна падзялілася на дзьве няроўныя часткі. Меншая частка знаходзілася перад сцэнай, большая ж стаяла бліжэй да Маладзёжнай і амаль бесьперапынна біла ў ладкі. Пры ацэнцы колькасьці тых, хто сабраўся на «вечар аплядысмэнтаў», гучалі лічбы ад 200 да 500 чалавек. А палове на восьмую, не спыняючы воплескаў, удзельнікі акцыі сталі разыходзіцца. Каля сцэны засталося прыкладна 150 - 200 чалавек, а літаральна праз 10 хвілін - усяго недзе пяцьдзясят.

Аляксандар Муждабаеў, Хімік.інфо

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.