web analytics
Сёньня на плошчы Перамогі дыскатэка » article » За правы чалавека

Сёньня на плошчы Перамогі дыскатэка

29 June 2011 | admin |

11062902.jpg29 чэрвеня на плошчы Перамогі ў Віцебску пройдзе моладзевая дыскатэка ў рамках акцыі “Беларусь маладая”, прысьвечаная заканчэньню навучальнага году. Пачатак мерапрыемства а 20:00. Пра мерапрыества ўчора паведаміў сайт гарвыканкаму. Цалкам імаверна, што плошчу ачэпяць турнікетамі і ўсталюць мэталяшукальныя рамкі яшчэ да 19:00.

Нагадаем, што ў мінулую сераду на плошчы Перамогі праводзілася рэпэтыцыя Дня гораду. А 18:00 гэтая плошча была ачэпленая міліцыяй і на ёй зьявілася група моладзі на роліках са сьцягамі ўсіх колераў вясёлкі. Яны хаатычна качаліся па пляцы, час ад часу ганяючыся адзін за адным.

Сталая завядзёнка зьбірацца на цэнтральнай плошчы гораду па сярэдах зьявілася некалькі тыдняў таму ў сацыяльнай сетцы Вконтакте. З таго часу супольныя шпацыры набіраюць усё большую папулярнасьць сярод жыхароў беларускіх гарадоў. Падобна што і дзяржаўным структурам серада ўсё больш падабаецца, як дзень для мерапрыемстваў.

Фота: Сяргей Серабро
Крыніца: Народныя навіны Віцебска

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.