web analytics
На Віцебшчыне адбылася “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” » article » За правы чалавека

На Віцебшчыне адбылася “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”

29 June 2011 | admin |

11062905.jpgСёньня ў Віцебску, Наваполацку, Полацку, Глыбокім, Воршы, Талачыне, Мёрах, Паставах адбыліся акцыі ў рамках ініцыятывы “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Яшчэ загадзя амапаўцы і людзі ў цывільным з рацыямі ачапілі па перымэтры плошчу Перамогі ў Віцебску. Тым ня менш у акцыі ў абласным цэнтры ўзялі ўдзел ад ста да трохсот чалавек.

За некалькі хвілін да пачатку заплянаванага мерапрыемства сьпецназ пачаў праганяць людзей з плошчы. Маладым людзям забаранялі сядаць на лавы, што стаяць на ёй. Пазьней, як пачаўся дождж, людзей загналі з плошчы ў падземныя пераходы. Як паведаміў сайт “Радыё Свабода”, пасьля заканчэньня акцыі міліцыянты спраўджвалі дакумэнты ў шматлікіх маладзёнаў, але пра факты затрыманьняў сярод іх невядома.

“За правы чалавека”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.