web analytics
Маўклівая акцыя пратэсту ў Глыбокім сабрала 15 удзельнікаў » article » За правы чалавека

Маўклівая акцыя пратэсту ў Глыбокім сабрала 15 удзельнікаў

29 June 2011 | admin |

11062903.jpgМаўклівая акцыя пратэсту, якая адбылася вечарам 29 чэрвеня ў Глыбокім, сабрала 15 чалавек. Людзі сабраліся невялікімі групкамі каля сцэны на Цэнтральнай плошчы. Атмасфэра была спакойнай і сяброўскай - удзельнікі размаўлялі, жартавалі. А 19:30 папляскалі ў далоні і разышліся.

Супрацоўнікі міліцыі прысутнічалі на плошчы, але не перашкаджалі ўдзельнікам. Напачатку акцыі міліцыянт праверыў дакумэнты ў Кастуся Шыталя, пры гэтым паводзіў сябе вельмі карэктна. У мінулую сераду, 22 чэрвеня, на акцыю ў Глыбокім сабраліся восем чалавек.

Крыніца: Весткі.інфо

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.