У Віцебску адключылі ТНТ
28 June 2011 | admin |Папулярны расейскі тэлеканал ТНТ з 27 чэрвеня не трансьлюецца ў Віцебску па сетцы кабельнага тэлебачаньня. Паведамленьне аб адключэньні тэлеканала зьявілася на адным зь віцебскіх форумаў. Апэратар кабельнага тэлебачаньня «Гарант» на сваім інфармацыйным канале бягучым радком паведамляе: «У сувязі з заканчэньнем дзеяньня дамовы з 27 чэрвеня замест канала “ТНТ” уключаецца канал “Дом кіно”».
«Дом кіно» пазыцыянуецца як канал расейскага кінематографу. Каб падсаладзіць горыч ад адключэньня ўлюбёнага шмат кім канала (там трансляваліся папулярныя шоў «Дом-2» і «Comedy Club») гледачам у тэставым рэжыме прапануецца канал «Ілюзіён +».
Яшчэ 17 чэрвеня ў Наваполацку камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Наваполацкае кабельнае тэлебачаньне “Вектар”» спыніла трансьляцыю ТНТ, а ў Менску гэты тэлеканал недаступны ўжо з 1 чэрвеня.
Крыніца: “Народныя навіны Віцебска”
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.