web analytics
Яўгена Канстанцінава змусілі звольніцца » article » За правы чалавека

Яўгена Канстанцінава змусілі звольніцца

27 June 2011 | admin |

11062702.jpgАпошні працоўны дзень у Яўгена Канстанцінава — 5 ліпеня. Наваполацкага актывіста змусілі напісаць заяву на звальненьне паводле ўласнага жаданьня. Ён працаваў на прадпрыемстве «Палімір», і праблемы на працы, як ён кажа, пачаліся ўжо пасьля прэзыдэнцкіх выбараў — ён працаваў у камандзе Андрэя Саньнікава. Цяпер спадар Канстанцінаў — адзін з актывістаў грамадзкага аб’яднаньня «Вольны рэгіён».

«Усё пачалося пасьля 19 сьнежня, але так, паціху. А цяпер ужо сказалі адкрыта: „Лепш звальняйся паводле ўласнага жаданьня, а то знойдзем артыкул“. Але маё жаданьне тут ня ўлічвалася. Можна ж стварыць у нас умовы, у якіх можна цалкам спакойна звольніць па артыкуле. Таму я вырашыў: каб праблем не было, звольнюся».

Заяву на звальненьне ён падаў пасьля таго, як 22 чэрвеня гарадзкі суд Наваполацку прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве: у бойцы і нецэнзурнай лаянцы. Амаль двое сутак актывіст правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня — якраз тады, калі ў горадзе праходзіла акцыя «Марш нязгодных», у якой спадар Канстанцінаў меўся браць удзел. Незадоўга перад тым, 15 чэрвеня, у Яўгена Канстанцінава правялі ператрус, на які яго забралі проста з працы.

Крыніца: Радыё Свабода

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.