web analytics
Паўлу Севярынцу другі месяц не вяртаюць пашпарт » article » За правы чалавека

Паўлу Севярынцу другі месяц не вяртаюць пашпарт

26 June 2011 | admin |

11062602.jpgСустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўлу Севярынцу, якога 16 траўня вызвалілі з залі суду, другі месяц не вяртаюць пашпарт. Пра гэта паведаміў сам Павал Севярынец. Зь яго словаў, напачатку ён зьвярнуўся ў Заводзкі раённы суд Менску, у якім быў асуджаны да трох гадоў “хіміі”. Адтуль яго паслалі ў КДБ, а адтуль - зноў у суд Заводзкага раёну. Толькі тады судзьдзя Жана Брысіна, якая выносіла прысуд, паведаміла, што пашпарт ня вернуць да разгляду касацыйнай скаргі, г.зн. да 19 ліпеня.

Фота: Юлія Дарашкевіч
Крыніца: Прэсавая служба БХД

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.