Мікіта Ліхавід даслаў маці ліст пасьля 4-га карцэру
24 June 2011 | admin |Мікіта Ліхавід у лісьце да маці супакойвае яе пасьля чацьвeртай адседкі ў карцэры, што «там жахлівага нічога няма». Ліст, напісаны пасьля карцэру, дайшоў вельмі хутка, адзначае Алена Ліхавід: «Заканчвае, што «ўсіх абдымаю, усіх цалую, сумую, хутка буду. І намаляваў смайлік. «Заўсёды ваш сын, унук, сябра. Жыве Беларусь!». І потым постскрыптум: «Гандзі спачатку таксама не маглі зразумець, але ён зьмяніў увесь сьвет».
Крыніца: Радыё Свабода
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.