Больш за 300 чыноўнікаў за паўтара года пакараныя у Віцебскай вобласьці за парушэньні ў працы са зваротамі грамадзян
23 June 2011 | admin |Тры старшыні райвыканкамаў Віцебскай вобласьці і яшчэ больш за 300 службовых асобаў прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці за парушэньне заканадаўства аб зваротах грамадзян за 2010 год і пяць месяцаў бягучага году. Аб гэтым сёньня на паседжаньні Віцебскага аблвыканкаму паведаміў першы намесьнік старшыні аблвыканкаму Ўладзімер Навацкі.
Наконт выяўленых парушэньняў заканадаўства аб зваротах грамадзян у 2010 годзе, студзені-траўні 2011 года выдадзена 15 прадстаўленьняў гар- і райвыканкамам аб прыцягненьні да адказнасьці вінаватых. За названы пэрыяд 309 службовых асобаў выканаўчых і распарадчых ворганаў вобласьці прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці за парушэньне заканадаўства аб зваротах грамадзян, у тым ліку старшыні трох райвыканкамаў.
Крыніца: БЕЛТА
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.