web analytics
Плошчу Перамогі ў Віцебску сёньня зоймуць рэпэтыцыяй Дня гораду » article » За правы чалавека

Плошчу Перамогі ў Віцебску сёньня зоймуць рэпэтыцыяй Дня гораду

22 June 2011 | admin |

11062202.jpgНа прадпрыемствы і ў арганізацыі Віцебску разасланы факс з загадам узяць удзел у рэпэтыцыі сьвяткаваньняў Дня гораду ў сераду 22 чэрвеня на плошчы Перамогі, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”. Раней плянавалася, што рэпэтыцыя ўрачыстасьцяў пройдзе каля манумэнту ў выглядзе трох штыкоў і адбудзецца толькі ў пятніцу. Нагадаем, сёньня тут, як і ў іншых гарадох Беларусі, плянуецца правесьці акцыю “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. У мінулую сераду на плошчы Перамогі сабралася каля 200 чалавек.

Крыніца: Эўрарадыё

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.