web analytics
Нягледзячы на спробы ўладаў прадухіліць “Маўклівую рэвалюцыю”, у ёй узялі ўдзел сотні віцяблян » article » За правы чалавека

Нягледзячы на спробы ўладаў прадухіліць “Маўклівую рэвалюцыю”, у ёй узялі ўдзел сотні віцяблян

22 June 2011 | admin |

11062203.jpgСёньня адбыліся мерапрыемствы ў межах акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. У выніку па ўсёй краіне затрымана сама меней 450 чалавек. Не выключеньнем у зладжваньні “рэвалюцыі” стаўся і Віцебск. Мясцовыя улады спрабавалі прадухіліць пратэсты грамадзян, абвясьціўшы сёньня правядзеньне рэпэтыцыі да дня гораду на галоўнай плошчы гораду і абмежаваўшы доступ туды грамадзян. Тым ня менш у “маўклівай рэвалюцыі” ўзялі ўдзел сотні месьцічаў. Зараз плошча Перамогі ў Віцебску ачэпленая па пэрымэтры міліцыянтамі і сьпецназаўцамі. Закрытыя праход напрасткі праз плошчу, а таксама падыходы да пляцоўкі, дзе праводзіць рэпэтыцыю дзіцячы танцавальны калектыў.

“За правы чалавека”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.