Архіў за June, 2011
Thursday, June 30th, 2011
Заснавальніка форуму Сяргея Серабро ўжо другі раз дапыталі ў Дэпартамэнце папярэдніх расьсьледаваньняў. Сьледчыя працягваюць праверку адносна допісу з заклікам да агульнабеларускага бестэрміновага страйку 3 ліпеня. Паводле Сяргея Серабро, сьледчыя пыталіся, дзе знаходзіцца ён асабіста, калі працуе з форумам у якасьці адміністратара.
Каментаваць »
Thursday, June 30th, 2011
Як стала вядома, учора ў Віцебску быў затрыманы былы прэтэндэнт у прэзыдэнты прадпрымальнік Уладзімер Правальскі. Палітык быў схоплены міліцыянтамі а 19:20 нездалёк ад плошчы Перамогі, дзе ў той час адбывалася акцыя "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". Уладзімера Правальскага даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. А 22:00 ён быў адпушчаны без складаньня пратаколу.
Каментаваць »
Thursday, June 30th, 2011
Палітвязьню Аляксандру Малчанаву, асуджанаму за ўдзел у Плошчы-2010 на тры гады калёніі, забаранілі чытаць незалежную газэту «Витебский курьер». Канвэрт з газэтай, зарэгістраванай у Расеі, вярнуўся адпраўніку з паметкай «недазволенае ўкладаньне».
Каментаваць »
Thursday, June 30th, 2011
29 чэрвеня на плошчы Будаўнікоў прайшла «Ўсебеларуская акцыя "Беларусь маладая"», ва ўсялякім разе, так было заяўлена са сцэны, усталяванай на цэнтральнай плошчы Наваполацку. Тых, хто сабраўся на плошчы, забаўлялі шматдзетная сям'я, маладажоны, агітбрыгада, сьпевакі і танцоры. А сёмай гадзіне вечара ў цэнтры плошчы сабралася невялікая група людзей, што стаялі сьпіной ...
Каментаваць »
Wednesday, June 29th, 2011
Сёньня ў Віцебску, Наваполацку, Полацку, Глыбокім, Воршы, Талачыне, Мёрах, Паставах адбыліся акцыі ў рамках ініцыятывы "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". Яшчэ загадзя амапаўцы і людзі ў цывільным з рацыямі ачапілі па перымэтры плошчу Перамогі ў Віцебску. Тым ня менш у акцыі ў абласным цэнтры ўзялі ўдзел ад ста да трохсот чалавек. ...
Каментаваць »
Wednesday, June 29th, 2011
У Воршы адбылася акцыя "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". Паводле паведамленьняў мэдыяў, затрыманыя двое ўдзельнікаў, у тым ліку сябра аргкамітэту па стварэньні БХД Яўген Анішчанка. Іх забралі ў адну з чатырох сьпецаўтамашын міліцыі, што дзяжурылі на мерапрыемстве.
Каментаваць »
Wednesday, June 29th, 2011
Маўклівая акцыя пратэсту, якая адбылася вечарам 29 чэрвеня ў Глыбокім, сабрала 15 чалавек. Людзі сабраліся невялікімі групкамі каля сцэны на Цэнтральнай плошчы. Атмасфэра была спакойнай і сяброўскай - удзельнікі размаўлялі, жартавалі. А 19:30 папляскалі ў далоні і разышліся.
Каментаваць »
Wednesday, June 29th, 2011
29 чэрвеня на плошчы Перамогі ў Віцебску пройдзе моладзевая дыскатэка ў рамках акцыі “Беларусь маладая”, прысьвечаная заканчэньню навучальнага году. Пачатак мерапрыемства а 20:00. Пра мерапрыества ўчора паведаміў сайт гарвыканкаму. Цалкам імаверна, што плошчу ачэпяць турнікетамі і ўсталюць мэталяшукальныя рамкі яшчэ да 19:00.
Каментаваць »
Wednesday, June 29th, 2011
Экс-прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах адмовіўся адказваць на пытаньні ў сьледчай управе папярэдняга расьсьледаваньня МУС Віцебскага аблвыканкаму. Сяргея Рыжова выклікалі туды, каб апытаць наконт закліку распачаць 3 ліпеня агульнабеларускі бестэрміновы страйк.
Каментаваць »
Tuesday, June 28th, 2011
Папулярны расейскі тэлеканал ТНТ з 27 чэрвеня не трансьлюецца ў Віцебску па сетцы кабельнага тэлебачаньня. Паведамленьне аб адключэньні тэлеканала зьявілася на адным зь віцебскіх форумаў. Апэратар кабельнага тэлебачаньня «Гарант» на сваім інфармацыйным канале бягучым радком паведамляе: «У сувязі з заканчэньнем дзеяньня дамовы з 27 чэрвеня замест канала "ТНТ" уключаецца канал ...
Каментаваць »