web analytics
2011 May » archive » За правы чалавека

Архіў за May, 2011

Звольнены дырэктар Віцебскага завода трактарных запчастак, дзе працаваў абвінавачаны па справе аб тэракце ў мэтро

Tuesday, May 31st, 2011

Дырэктар РУП "Віцебскі завод трактарных запасных частак" Уладзімер Федарэнка загадам міністра прамысловасьці звольнены з 31 траўня 2011 году. Дырэктар прадпрыемства вызвалены ад пасады за грубае парушэньне працоўных абавязкаў кіраўніка арганізацыі, што выявілася ў незабесьпячэньні выкананьня даведзеных да прадпрыемства паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, нізкім узроўню працоўнай, вытворчай і выканаўчай дысцыпліны, адсутнасьці належных ...

Абвінавачаныя ў выбуху ў менскім мэтро зьдзяйсьнялі тэракты з 14-гадовага узросту?

Tuesday, May 31st, 2011

Намесьнік генэральнага пракурoра Андрэй Швед выступіў з заявай, у якой паведаміў, што асобы, падазраваныя ў ажыцьцяўленьні выбуху ў мэтро, ёсьць ня толькі датычнымі да нядаўняга тэракту ў Менску, але вінаватыя яшчэ ў сама меней як 14-ці злачынствах, зьдейсьненых у пэрыяд з 2000 да 2011 гг. "Сьледчай групай выяўленыя новыя факты ...

Праверкі ў школах Глыбоччыны: ад веданьня гімна Беларусі да асабістай маёмасьці настаўнікаў

Sunday, May 29th, 2011

“Сёньня наш клясны кіраўнік паведаміў, што ў школу прыедзе прэзыдэнцкая праверка. Трэба быць у афіцыйным стылі адзеньня, а таксама вывучыць гімн Беларусі і нашых галоўных палітычных асобаў (Макей, Румас, Мясьніковіч, Андрэйчанка і інш). Вядома ж, папярэдзілі, што калі зададуць пытаньне накшталт “Ці хочаце вы, напрыклад, у Амерыку?" трэба адказаць "канструктыўна", ...

На Віцебшчыне патрабуюць адказу ад дэпутатаў

Sunday, May 29th, 2011

“Куды вы пахаваліся? Чаму, калі так цяжка стала жыць нашаму народу, вас нідзе не чуваць? Калі вас абіралі, то мясцовыя ўлады дапамагалі вам ладзіць сходы, а зараз вас ня знойдзеш!” – піша жыхар Паставаў, былы вайсковец Уладзімер Бароўка. Грамадзянская кампанія “Наш Дом” таксама выступіла зь бестэрміновай ініцыятывай “Депутатаў – да ...

Адміністрацыя калёніі: Не пішыце столькі лістоў палітвязьням!

Saturday, May 28th, 2011

Алесю Атрошчанкаву дасылаюць лісты падтрымкі з усяго сьвету. Дар’я Корсак, жонка прэсавага сакратара Саньнікава, вязьня віцебскай калёніі Алеся Атрошчанкава, паведаміла, што яе муж атрымлівае шмат лістоў і паштовак. Людзі з усяго сьвету пішуць яму словы салідарнасьці і падтрымкі.

Дзень народзінаў палітвязень Ліхавід сустрэў у карцэры

Saturday, May 28th, 2011

27 траўня ў вязьня Наваполацкай калёніі, актывіста руху «За свабоду» Мікіты Ліхавіда, дзень народзінаў. Гэты сьвяточны для сябе дзень Мікіта адбыў у карцэры, куды трапіў другі раз і ўсё па той самай прычыне: хлопец называецца «незаконна асуджаным» і адмаўляецца выконваць некаторыя патрабаваньні адміністрацыі. Першы раз Мікіту Ліхавіда пакаралі 10 днямі ...

Талачынскія ўлады — супраць футбалістаў кампаніі «Наш Дом»

Friday, May 27th, 2011

Пасьля футбольных спаборніцтваў, у якіх узяла ўдзел мясцовая каманда грамадзянскай кампаніі «Наш Дом», у Талачынскі гарвыканкам пачалі выклікаць бацькоў футбалістаў. Чыноўнікі казалі, што юнакам трэба адмовіцца ад знаёмства з актывістам кампаніі Мікалаем Петрушэнкам і не гуляць у форме зь лягатыпам кампаніі.

Анархісту, абвінавачанаму ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкаму, далі 3 гады

Friday, May 27th, 2011

Сёньня судом Завадзкога раёну Менску былі вынесеныя прысуды групе анархістаў. Асноўнае абвінавачаньне, прад'яўленае ім, - арганізацыя шэсьця ля Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі ў верасьні 2009 г. Апроч таго, анархісты былі пакараныя і за іншыя акцыі, якія, на думку суду, былі зьдзейсьненыя імі. Так Аляксандра Францкевіча абвінавацілі, сярод іншага, і ...

Кіраўніцтва «Нафтану» ня хоча падпісваць калектыўную дамову зь Незалежным прафсаюзам

Thursday, May 26th, 2011

Як толькі на «Нафтан» быў прызначаны новы генэральны дырэктар, пяршоўка Незалежнага прафсаюзу аб'яднаньня зьвярнулася да яго з просьбай аб сустрэчы. На ёй меркавалася вырашыць пытаньне, што зайшло ў тупік, пра заключэньне калектыўнай дамовы паміж наймальнікам і працаўнікамі ААТ «Нафтан», якія ўваходзяць у Незалежны прафсаюз. Як адзначылі «незалежныя», іх нядаўняя сустрэча ...

Адміністрацыя ААТ “Полацк-Шкловалакно” нарэшце прызнала законнае права Свабоднага прафсаюзу

Wednesday, May 25th, 2011

Як паведаміў інфармацыйны бюлетэнь "Стекляшка", 25 траўня на ААТ "Полацк-Шкловалакно" адбудзецца першае паседжаньне камісыі па калектыўных перамовах з удзелам прадстаўніка Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Патрабаваньне Свабоднага прафсаюзу работнікаў ААТ "Полацк-Шкловалакно" пра магчымасьць удзелу ў калектыўных перамовах было накіраванае генэральнаму дырэктару яшчэ 21 красавіка, аднак адміністрацыя прадпрыемства ў той час праігнаравала патрабаваньне ...