web analytics
2011 April » archive » За правы чалавека

Архіў за April, 2011

Незалежны друк па-ранейшаму не даходзіць да чытачоў

Monday, April 25th, 2011

Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) апублікавала вынікі дасьледаваньня, прысьвечанага вывучэньню праблемаў распаўсюду недзяржаўных газэт. Шэраг выданьняў грамадзка-палітычнага накірунку па-ранейшаму ня могуць наладзіць супрацоўніцтва з сыстэмамі распаўсюду «Белпошта» і «Саюздрук». У сьпісе "праблемных" выданьняў згадваюцца і газэты Віцебшчыны.

У Віцебску забаранілі акцыю да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС

Monday, April 25th, 2011

Віцебскія дэмакратычыя актывісты атрымалі адмову наконт правядзеньня мерапрымстваў да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Акцыя мусіла адбыцца ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў, але адміністрацыя Чыгуначнага раёну адмовіла актывістам, тлумачачы сваё рашэньне адсутнасьцю дамовы з ЖКГ аб забясьпячэньні парадку на месцы правядзеньня мітынгу. Нягледзячы на забарону, прадстаўнікі грамадзкасьці маюць намер ...

Жыхароў Докшыцкага раёну прымусяць працаваць бясплатна і па нядзелях?

Friday, April 22nd, 2011

Як піша Інтэрнэт-рэсурс westki.info, у Докшыцкім раёне можа пачацца прымус да бясплатнай працы па нядзелях. Такую выснову можна зрабіць з паведамленьня з рабочай нарады райвыканкаму, якое апублікавана на сайце раённай газэты "Родныя вытокі": "Парадак трэба наводзіць і ў іншых населеных пунктах раёну. Зь людзьмі неабходна весьці растлумачальную работу, практыкаваць правядзеньне ...

Аршанскі гарвыканкам забараніў чарнобыльскі пікет

Friday, April 22nd, 2011

Аршанскі гарвыканкам забараніў праводзіць пікет, прысьвечаны 25-м угодкам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і папярэдзіў мясцовых актывістаў пра адказнасьць, калі пікет усёткі адбудзецца. Заяўку на правядзеньне акцыі 26 красавіка падаваў у гарвыканкам сябра БХД Яўген Анішчанка. Аднак гарвыканкам не даў дазволу на пікет, матывуючы сваё рашэньне тым, што месца правядзеньня мяркуемай ...

Сяргей Каваленка адзначыць Вялікдзень у ізалятары часовага ўтрыманьня

Friday, April 22nd, 2011

22 красавіка віцебскага актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку супрацоўнікі аховы парадку даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе ён павінен адбыць 12 сутак. 8 красавіка Сяргей Каваленка, які мусіў знаходзіцца пад арыштам, быў адпушчаны дахаты пасьля рэзкага пагаршэньня здароўя на 11-ы дзень галадоўкі, у выніку якой актывіст апынуўся ў кардыялягічным адзьдзяленьні ...

БРСМ - тэрарыстычная арганізацыя?

Thursday, April 21st, 2011

Сёньня Аляксандар Лукашэнка ў сваім звароце да народу краіны і Нацыянальнага сходу зрабіў сэнсацыйную заяву. Са слоў прэзыдэнта вынікае, што за тэрактам, зьдзейсьненым надоечы ў Менску, стаяць сябры Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі. Паводле спадара Лукашэнкі, прынамсі адзін з падазраваных у выбуху ў мэтро зьяўляецца сябрам гэтай прапрэзыдэнцкай моладзевай арганізацыі, якая ...

Затрыманыя сваякі падазраванага ў зьдзяйсьненьні выбуху ў мэтро

Thursday, April 21st, 2011

Як паведаміла 21 красавіка расейская газэта "Московский комсомолец", у якасьці падазраванага ў зьдзяйсьненьні выбуху ў мэтро разам зь Дзьмітрыем Канавалавым быў затрыманы ягоны бацька. Генадзь Канавалаў паводле прафэсыі зьяўляецца гадзіншчыкам, і яго падазраюць у вырабе гадзіньнікавых мэханізмаў для выбуховых прыладаў. Іншая расейская крыніца - Інтэрнэт-партал "Life News" - паведамляе, што ...

Праваабаронца Павал Левінаў абвясьціў галадоўку

Thursday, April 21st, 2011

Прадстаўнік Беларускага Хэльсінскага Камітэту зь Віцебска Павал Левінаў, пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 10 сутак, аб'явіў галадоўку. Павал Левінаў 20 красавіка судом Фрунзэнскага раёну Менску быў прызнаны вінаватым па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Сам актывіст сваёй віны не прызнае.

Улады праігнаравалі заявы наконт акцыяў салідарнасьці

Thursday, April 21st, 2011

Полацкі і Наваполацкі гарвыканкамы праігнаравалі заяўкі наконт правядзеньня акцыяў салідарнасьці з палітвязьнямі, заплянаваныя на 19 красавіка. Заяўкі былі пададзеныя палачанінам Віктарам Калесьнікам і жыхаром Наваполацку Яўгенам Парчынскім. Згодна з заканадаўствам, мясцовыя ўлады мусілі даць адказ не пазьней як за пяць дзён да меркаванага мерапрыемства. Аднак заяўнікі так і не дачакаліся ...

Адбыліся суды над праваабаронцамі-”хуліганамі”

Wednesday, April 20th, 2011

Сёньня ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску адбыліся суды над затрыманымі напярэдадні грамадзкімі актывістамі зь Віцебску - Алегам Баршчэўскім, Вольгай Карач, Паўлам Левінавым. У выніку старшыні Віцебскай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Вользе Карач далі штраф у памеры 20 базавых велічыняў (700 тыс. рублёў) нібыта за "нецэнзурную лаянку". Таксама ў нецэнзурнай лаянцы ...