web analytics
Міліцыянты перашкодзілі правядзеньню акцыі «Стоп-бэнзін» » article » За правы чалавека

Міліцыянты перашкодзілі правядзеньню акцыі «Стоп-бэнзін»

29 April 2011 | admin |

11042901.jpgАд 40 да 50 аўтааматараў зь Віцебску 28 красавіка ўзялі ўдзел у агульнарэспубліканскай акцыі «Стоп-бэнзін» супраць падвышэньня цэнаў на паліва. Аўтамабілісты зладзілі чаргу на адной з заправак, пазалівалі ў бакі па паўтара літры бэнзіну і, разьлічыўшыся дробнымі купюрамі, рушылі ў цэнтар гораду з уключанымі аварыйнымі агнямі. Аднак з-за ўмяшаньня міліцыянтаў удзельнікам акцыі не ўдалося прыцягнуць увагі іншых аўтамабілістаў. На трасе Р21, дзе актывісты зрабілі чаргу, быў выстаўлены пост ДАІ, і інспэктары выпускалі машыны ў горад невялічкімі партыямі - па 7-10 аўтамабіляў. Далей, на працягу ўсяго маршруту, на кожным скрыжаваньні таксама стаялі інспэктары. Яны выхоплівалі з шэрагу ўдзельнікаў аўтамабілі, быццам бы дзеля праверкі. У выніку, праз цэнтар гораду рухаліся ўжо групкі па 3-5 машынаў, якія, нягледзячы на налепкі акцыі і аварыйныя агні, асаблівай увагі прыцягнуць не маглі.

Большасьць уладальнікаў аўтамабіляў пасьля праверак адпускалі, але адзін аўтамабіліст быў аштафаваны, нібыта за размову па сотавым падчас руху, хаця, паводле ягоных словаў, ён нават не трымаў слухаўку ў руках. Абураныя гэткім абыходжаньнем віцебскія аўтааматары паабяцалі зладзіць новую акцыю - пад назовам «Стоп-ДАІ».

Вы павінны увайсьці каб даслаць каментар.