Алег Баршчэўскі і Павал Левінаў вызваленыя
29 April 2011 | admin |Сёньня пасьля 10-сутачнага арышту з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна ў Менску вызваленыя галоўны рэдактар газэты “Віцебскі кур’ер” Алег Баршчэўскі і віцебскі праваабаронца Павал Левінаў. Ля ізалятара іх сустракалі калегі і паплечнікі - у асноўным актывісты кампаніі “Наш дом”. Павал Левінаў і Алег Баршчэўскі былі асуджаныя за “дробнае хуліганства” судом Фрунзэнскага раёну Менску пасьля скандальнага затрыманьня ў гасьцёх у вядомага актывіста Валерыя Шчукіна.
Вы павінны увайсьці каб даслаць каментар.