Жыхарам вобласьці загадваюць працаваць бясплатна
28 April 2011 | admin |Не мінула яшчэ двух тыдняў пасьля завяршэньня апошняга рэспубліканскага суботніка, у якім “добраахвотна” ўзялі ўдзел больш за паўмільёна жыхароў Віцебшчыны, як мясцовыя ўлады вырашылі зноў прымусіць насельніцтва да безадплатнай працы ў выходныя. Адпаведнае распараджэньне падпісаў старшыня аблвыканкаму Аляксандар Касінец. Згодна з распараджэньнем 30 красавіка, напярэдадні Сьвята працы, ва ўсіх гарадох і раёнах адбудзецца чарговы - цяпер ужо абласны - суботнік. Жыхары вобласьці мусяць заняцца добраўпарадкаваньнем у населеных пунктах альбо бясплатна адпрацаваць дзень на сваіх працоўных месцах.
Вы павінны увайсьці каб даслаць каментар.