web analytics
Міліцыя распачала паляваньне на ўладальнікаў пнэўматыкі » article » За правы чалавека

Міліцыя распачала паляваньне на ўладальнікаў пнэўматыкі

28 April 2011 | admin |

11042802.jpgЯк паведамілі “Народныя навіны Віцебска”, 23 красавіка на чыгуначным вакзале абласнога цэнтру быў затрыманы 29-гадовы віцяблянін, у якога ў ходзе асабістага вобшуку міліцыя канфіскавала пнэўматычны пісталет МР-654К калібру 4.5 мм і 254 стальныя кулі ВВ. Згодна з артыкулам 14 закону “Аб зброі” пнэўматычная зброя з рульнай энэргіяй ня больш за 7.5 Дж рэгістрацыі не падлягае і набываецца грамадзянамі без атрыманьня адмысловага дазволу. Аднак гэта ўжо ня першы выпадак, калі ўвагу праваахоўнікаў вобласьці прыцягваюць “павятроўкі”. Папярэдні аналягічны выпадак адбыўся 14 красавіка: тады на чыгуначным вакзале Воршы быў затрыманы 23-гадовы жыхар Іванава, у якога канфіскавалі пнэўматычную вінтоўку “Юнкер-3″.

Вы павінны увайсьці каб даслаць каментар.