У калёніі «Віцьба-3» жонцы Аляксандра Атрошчанкава не дазволілі спаткацца з мужам
27 April 2011 | admin |Нягледзячы на дазвол на спатканьне, выдадзены судом, і ранейшыя абяцаньні адміністрацыі калёніі, Дар’я Корсак так і не змагла сустрэцца з мужам, палітвязьнем Аляксандрам Атрошчанкавым, які асуджаны на чатыры гады зьняволеньня. Прадстаўнікі адміністрацыі калёніі «Віцьба-3» падчас тэлефоннай гутаркі зь ёй казалі, што ня будуць залічваць мяркуемае спатканьне ў агульную колькасьць. Аднак калі жонка палітвязьня паехала ў калёнію разам зь ягонымі бацькамі, высьветлілася, што яе падманулі: спаткацца дазволілі толькі бацькам, а потым заявілі, што ў спатканьні ёй адмоўлена, і пабачыць мужа яна зможа толькі пасьля 16 жніўня.
Вы павінны увайсьці каб даслаць каментар.