web analytics
У Глыбокім будуць судзіць за санкцыянаваны пікет » article » За правы чалавека

У Глыбокім будуць судзіць за санкцыянаваны пікет

27 April 2011 | admin |

11042704.jpgНа глыбоцкага актывіста Яраслава Берніковіча склалі пратакол за парушэньне заканадаўства пра масавыя акцыі падчас санкцыянаванага мясцовымі ўладамі пікету. 27 красавіка да Яраслава Берніковіча прыйшлі двое міліцыянтаў. Яму паказалі заяву, падпісаную старшынём райвыканкаму Алегам Морхатам, у якой той просіць даць прававую ацэнку дзеяньням апазіцыянэра падчас пікету 19 сакавіка. Гэта быў адзіны на Віцебшчыне санкцыянаваны пікет салідарнасьці з палітвязьнямі пасьля менскіх падзеяў у дзень прэзыдэнцкіх выбараў. У заяве пазначана, што спадар Берніковіч як арганізатар акцыі нясе адказнасьць за тое, што “выкарыстоўваліся не ўказаныя ў заяўцы агітацыйныя матэрыялы”, што на пікеце “быў усталяваны намёт” і што акцыя скончылася на 10 хвілін пазьней, чым было дамоўлена”. Міліцыянты склалі на Яраслава Берніковіча пратакол пра парушэньне заканадаўства пра масавыя акцыі. У глыбоцкі раённы суд актывіст мусіць зьявіцца 5 траўня.

Вы павінны увайсьці каб даслаць каментар.