web analytics
Распачаўся судовы працэс над журналістам Уладзіславам Стараверавым » article » За правы чалавека

Распачаўся судовы працэс над журналістам Уладзіславам Стараверавым

27 April 2011 | admin |

11042703.jpgСёньня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску распачаўся судовы працэс над Уладзіславам Стараверавым. Яго абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Віцебскага журналіста затрымалі падчас прысьвечанай памяці ахвяраў аварыі на ЧАЭС жалобнай акцыі, дзе ён выконваў свае журналісцкія абавязкі, рабіў фотаздымкі. Пры затрыманьні міліцыянты моцна зьбілі хлопца, зламалі ягоны здымач. Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Уладзіслаў Старавераў зьвярнуўся да судзьдзі з хадайніцтвамі, каб яму далі час знайсьці адваката ды наведаць мэдычныя ўстановы. Ён зьбіраецца засьведчыць цялесныя пашкоджаньні, нанесеныя міліцыянтамі, і схадзіць да кардыёляга, бо мінулай ноччу ў ізалятар часовага ўтрыманьня яму выклікалі хуткую дапамогу. Хлопцу было дрэнна з сэрцам, і ня толькі з прычыны ўчорашніх падзеяў: некалькі дзён таму ён пахаваў маці. Суд над Уладзіславам Стараверавым будзе працягнуты 10 траўня.

Вы павінны увайсьці каб даслаць каментар.