Полацкія актывісты атрымалі двое сутак арышту
27 April 2011 | admin |Актывістаў грамадзянскага руху суды краіны працягваюць абвінавачваць у дробным хуліганстве — нібыта за нецэнзурную лаянку ў грамадзкіх месцах. Чарговымі ахвярамі абвінавачаньня па гэтым артыкуле сталіся Віктар Калесьнік і Аляксандар Калінцаў (на здымку), якім 26 красавіка судзьдзя Полацкага суду Натальля Дзеравянка прызначыла пакараньне ў выглядзе двух сутак арышту. Актывісты былі схопленыя міліцынтамі напярэдадні.
Надоечы адзін з затрыманых — Віктар Калесьнік атрымаў адмову з Полацкага гарвыканкаму, куды ён зьвяртаўся па дазвол на правядзеньне пікету да ўгодкаў Чарнобыльскай аварыі. Актывісты выказваюць упэўненасьць, што менавіта ў сувязі з гэтым іх і арыштавалі — з мэтай, каб пазбавіць магчымасьці правесьці ў Полацку забароненыя ўладамі мерапрыемствы.
Вы павінны увайсьці каб даслаць каментар.