web analytics
Хрыстафора Жаляпава выклікалі ў міліцыю » article » За правы чалавека

Хрыстафора Жаляпава выклікалі ў міліцыю

27 April 2011 | admin |

11042702.jpgВіцебскага каардынатара руху “За свабоду” Хрыстафора Жаляпава праз тэлефон тэрмінова выклікалі ў міліцэйскі пастарунак. Ён мусіў прыйсьці на сустрэчу, прызначаную на 17:00 гадзін 26 красавіка. Аднак актывіст адмовіўся зьявіцца ў Першамайскі РАУС на гутарку наконт “недапушчальнасьці правядзеньня несанкцыянаванай акцыі”, бо не было афіцыйнай позвы. Сам актывіст праз мэдыі выказаў меркаваньне, што яго выклікалі ў міліцыю дзеля таго, каб ён ня змог трапіць на акцыю, прысьвечаную 25-м угодкам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая мусіла распачацца а 17:30 на плошчы Свабоды. Зладжаная ў Віцебску акцыя не была дазволена ўладамі. Мясцовыя актывісты падавалі заяўку ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну, каб правесьці жалобны мітынг у парку Чыгуначнікаў, але атрымалі адмову.

Вы павінны увайсьці каб даслаць каментар.