Архіў за April, 2011
Friday, April 29th, 2011
Сёньня пасьля 10-сутачнага арышту з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна ў Менску вызваленыя галоўны рэдактар газэты "Віцебскі кур'ер" Алег Баршчэўскі і віцебскі праваабаронца Павал Левінаў. Ля ізалятара іх сустракалі калегі і паплечнікі - у асноўным актывісты кампаніі "Наш дом". Павал Левінаў і Алег Баршчэўскі былі асуджаныя за "дробнае хуліганства" судом ...
Каментаваць »
Friday, April 29th, 2011
Ад 40 да 50 аўтааматараў зь Віцебску 28 красавіка ўзялі ўдзел у агульнарэспубліканскай акцыі «Стоп-бэнзін» супраць падвышэньня цэнаў на паліва. Аўтамабілісты зладзілі чаргу на адной з заправак, пазалівалі ў бакі па паўтара літры бэнзіну і, разьлічыўшыся дробнымі купюрамі, рушылі ў цэнтар гораду з уключанымі аварыйнымі агнямі. Аднак з-за ўмяшаньня міліцыянтаў ...
Каментаваць »
Thursday, April 28th, 2011
Не мінула яшчэ двух тыдняў пасьля завяршэньня апошняга рэспубліканскага суботніка, у якім "добраахвотна" ўзялі ўдзел больш за паўмільёна жыхароў Віцебшчыны, як мясцовыя ўлады вырашылі зноў прымусіць насельніцтва да безадплатнай працы ў выходныя. Адпаведнае распараджэньне падпісаў старшыня аблвыканкаму Аляксандар Касінец. Згодна з распараджэньнем 30 красавіка, напярэдадні Сьвята працы, ва ўсіх гарадох ...
Каментаваць »
Thursday, April 28th, 2011
Як паведамілі "Народныя навіны Віцебска", 23 красавіка на чыгуначным вакзале абласнога цэнтру быў затрыманы 29-гадовы віцяблянін, у якога ў ходзе асабістага вобшуку міліцыя канфіскавала пнэўматычны пісталет МР-654К калібру 4.5 мм і 254 стальныя кулі ВВ. Згодна з артыкулам 14 закону "Аб зброі" пнэўматычная зброя з рульнай энэргіяй ня больш за ...
Каментаваць »
Thursday, April 28th, 2011
26 красавіка каля 30 жыхароў Віцебску сабраліся на жалобную акцыю на Ўсьпенскай горцы, каб ушанаваць памяць ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Віцябляне ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыля супольнай малітвай. Размова з Богам каля крыжа Эўфрасіньні Полацкай адбывалася пад пільным наглядам міліцыі. Супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў у цывільным было ня менш чым маліўшыхся ...
Каментаваць »
Wednesday, April 27th, 2011
Нягледзячы на дазвол на спатканьне, выдадзены судом, і ранейшыя абяцаньні адміністрацыі калёніі, Дар’я Корсак так і не змагла сустрэцца з мужам, палітвязьнем Аляксандрам Атрошчанкавым, які асуджаны на чатыры гады зьняволеньня. Прадстаўнікі адміністрацыі калёніі «Віцьба-3» падчас тэлефоннай гутаркі зь ёй казалі, што ня будуць залічваць мяркуемае спатканьне ў агульную колькасьць. Аднак ...
Каментаваць »
Wednesday, April 27th, 2011
На глыбоцкага актывіста Яраслава Берніковіча склалі пратакол за парушэньне заканадаўства пра масавыя акцыі падчас санкцыянаванага мясцовымі ўладамі пікету. 27 красавіка да Яраслава Берніковіча прыйшлі двое міліцыянтаў. Яму паказалі заяву, падпісаную старшынём райвыканкаму Алегам Морхатам, у якой той просіць даць прававую ацэнку дзеяньням апазіцыянэра падчас пікету 19 сакавіка. Гэта быў адзіны ...
Каментаваць »
Wednesday, April 27th, 2011
Сёньня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску распачаўся судовы працэс над Уладзіславам Стараверавым. Яго абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Віцебскага журналіста затрымалі падчас прысьвечанай памяці ахвяраў аварыі на ЧАЭС жалобнай акцыі, дзе ён выконваў свае журналісцкія абавязкі, рабіў фотаздымкі. Пры затрыманьні міліцыянты моцна зьбілі хлопца, зламалі ягоны здымач. ...
Каментаваць »
Wednesday, April 27th, 2011
Віцебскага каардынатара руху "За свабоду" Хрыстафора Жаляпава праз тэлефон тэрмінова выклікалі ў міліцэйскі пастарунак. Ён мусіў прыйсьці на сустрэчу, прызначаную на 17:00 гадзін 26 красавіка. Аднак актывіст адмовіўся зьявіцца ў Першамайскі РАУС на гутарку наконт "недапушчальнасьці правядзеньня несанкцыянаванай акцыі", бо не было афіцыйнай позвы. Сам актывіст праз мэдыі выказаў меркаваньне, ...
Каментаваць »
Wednesday, April 27th, 2011
Актывістаў грамадзянскага руху суды краіны працягваюць абвінавачваць у дробным хуліганстве — нібыта за нецэнзурную лаянку ў грамадзкіх месцах. Чарговымі ахвярамі абвінавачаньня па гэтым артыкуле сталіся Віктар Калесьнік і Аляксандар Калінцаў (на здымку), якім 26 красавіка судзьдзя Полацкага суду Натальля Дзеравянка прызначыла пакараньне ў выглядзе двух сутак арышту. Актывісты былі схопленыя ...
Каментаваць »