web analytics
2011 March » archive » За правы чалавека

Архіў за March, 2011

Філарэт адмовіў Тацьцяне Севярынец у сустрэчы

Thursday, March 31st, 2011

Тацьцяна Севярынец ужо больш за месяц спрабуе дамагчыся, каб ейнага сына ў сьледчым ізалятары КДБ наведаў сьвятар. Пра гэта яна зьбіралася прасіць і на сустрэчы з Патрыяршым экзархам Беларусі Філарэтам. Аднак Мітрапаліт Менскі і Слуцкі праз свайго сакратара паведаміў маці палітыка, што сустракацца зь ёю ён ня будзе.

Праваабаронца Павал Левінаў патрабуе прыцягнуць БРСМ да адказнасьці

Thursday, March 31st, 2011

Прадстаўнік Беларускага Хэльсінскага Камітэту ў Віцебску і рэгіёне Павал Левінаў зьвярнуўся ў Мінюст з просьбай вынесьці пісьмовае папярэджаньне ГА БРСМ. Праваабаронца патрабуе пакараць БРСМ за распаўсюд інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасьці, зьяўляецца неаб'ектыўнай, няпоўнай і недакладнай.

Па дапамогу да мітрапаліта

Tuesday, March 29th, 2011

Маці палітвязьня Паўла Севярынца, сустаршыні аргкамітэту па стварэньні Партыі БХД, працягвае дамагацца, каб ейнага сына, які ўтрымліваецца ў сьледчым ізалятары КДБ, наведаў сьвятар. Сьледчы па справе адмовіў у гэткім наведваньні. Каб вырашыць праблему, Тацьцяна Яўгенаўна спрабуе сустрэцца з Патрыяршым Экзархам Беларусі мітрапалітам Філарэтам.

Чарговы палітвязень у калёніі “Віцьба-3″

Monday, March 28th, 2011

У калёнію "Віцьба-3", вядомую тым, што ў ёй адбываў тэрмін свайго палітзьняволеньня экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандар Казулін, дастаўлены новы палітвязень. Гэтым разам ім стаўся Аляксандар Атрошчанкаў, прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты 2010 г. Андрэя Саньнікава.

Дзень Волі ў Віцебску

Saturday, March 26th, 2011

Група жыхароў Віцебску – прыблізна трыццаць чалавек – ушанавалі памяць Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча. Гэта адбывалася пад пільным наглядам міліцыянтаў у форме і ў цывільным ды хлопцаў ў чорных шапачках з рацыямі ў вуху. Гэткіх “назіральнікаў” было толькі напалову меней, чым удзельнікаў.

Затрыманьне Віктара Калесьніка

Friday, March 25th, 2011

Полацкі актывіст Віктар Калесьнік быў зьняты сёньня днём з маршруткі на Менск. Маршрутнае таксі міліцыянты спынілі ў 10 кілямэтрах ад Полацка. Прычыну затрыманьня актывісту не растлумачылі і на службовай машыне адзьвезлі назад у горад. Зараз Віктар Калеснік знаходзіцца ў Полацкім РАУС.

Новы рэфэрэндум - за адстаўку Лукашэнкі!

Friday, March 25th, 2011

Уладзімер Правальскі, прадпрымальнік зь Віцебска, які спрабаваў быў балятавацца ў прэзідэнты, але не сабраў патрэбнай колькасьці подзьпісаў падчас рэгістрацыі, заклікаў правесьці рэфэрэндум. У заяве, распаўсюджанай сёньня, У. Правальскі абвясьціў пра стварэньне аргкамітэту сходу ініцыятыўнае групы па правядзеньні рэспубліканскага рэфэрэндуму. Праз рэфэрэндум грамадзянам мяркуецца задаць пытаньне, ці хочуць яны, каб ...

Затрыманьні ў Воршы

Friday, March 25th, 2011

25 сакавіка, у Дзень Волі, па ўсёй Беларусі адбыліся затрыманьні дэмакратычных актывістаў і прэвэнтыўная лякалізацыя ўдзельнікаў мерапрыемстваў, прысьвечаных чарговай гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1918 г. У Воршы быў затрыманы мясцовы прадпрымальнік, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Няпомняшчых, якога зьмесьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Аршанская міліцыя затрымала таксама актывіста ...

Затрыманая Тацьцяна Севярынец

Friday, March 25th, 2011

Маці палітвязьня Паўла Севярынца была затрыманая міліцыянтамі на прыпынку грамадзкага транспарту, нездалёк ад дома. Тацьцяна Севярынец хацела ўзяць удзел ва ўскладаньні кветак.

Актывістам Віцебшчыны перашкаджаюць сьвяткаваць

Friday, March 25th, 2011

Удзень у абласным цэнтры прайшлі некалькі акцыяў да Дня Волі. Актывісты кампаніі «Гавары праўду» адправілі сёньня віншавальныя лісты зьняволеным пасьля менскіх падзеяў 19 сьнежня. Паводле віцебскай каардынатаркі кампаніі Лідзіі Сагідулінай, Уладзімер Някляеў, Аляксандар Фядута, Сяргей Вазьняк ды іншыя палітвязьні атрымаюць некалькі дзясяткаў віншаваньняў зь Віцебску, Воршы і Полацку.